Истoчник мaтeриaлa:
Гeрoй прaцы
«300 тaлeнтaў для кaрaлeвы»
Другaклaснік Шумілінскaй СШ №1 Дaнііл Сілкін на абласным этапе лёгкаатлетычнага спартыўна-масавага мерапрыемства «300 талентаў для каралевы» паказаў лепшы вынік.
Рэспубліканскае лёгкаатлетычнае спартыўна-масавае мерапрыемства «300 талентаў для каралевы» ладзіцца ў Беларусі з 2015 года. Асноўная мэта – знайсці перспектыўных дзяцей для далейшых заняткаў па лёгкай атлетыцы. Конкурс для малодшых школьнікаў «300 талентаў для каралевы» праходзіць у некалькі этапаў. Спачатку, у маі, па выніках школьных нарматываў сярод вучняў 1-3-х класаў знаходзяць лепшых юных лёгкаатлетаў. Затым яны спаборнічаюць у занальных адборах у вобласці. На восеньскіх канікулах лепшыя адпраўляюцца на спартыўныя зборы. На фінальныя спаборніцтвы, якія пройдуць у Мінску, збяруцца 300 лепшых юных лёгкаатлетаў, каб вызначыць самых спрытных і хуткіх. Спаборніцтвы ўключаюць наступныя віды: скачкі ў даўжыню з месца, чаўночны бег, бег на кароткую і доўгую дыстанцыі, кіданне мяча.
Данііл Сілкін набраў 480 заліковых балаў на абласным этапе і ўпэўнена заняў першае месца. На зборах, якія прайшлі ў Віцебску, юны лёгкаатлет падцягнуў свае навыкі і цяпер гатовы ў складзе зборнай вобласці годна выступіць у фінале.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №88 ад 12.11.2019 г.